• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Беларусы замежжа
Фота 5 з 18
22.03.2017 / 14:14

«Мова Нанова» ў Таронта: Вялікае Княства Літоўскае

У Канадзе адбыліся чарговыя заняткі ''Мова Нанова ў Таронта'' на гэты раз па тэме ''Вялікае Княства Літоўскае''. У суботні вечар у Беларускiм цэнтры Таронта сабралося блізу 60 чалавек.

Заля цэнтра ў бел-чырвона-белых колерах. Бачны выявы «Пагоні», старажытных гербаў беларускіх гарадоў. Ha стале, пакрытым бел-чырвона-белым сьцягам і аздобленым двума скрыжаванымі мячамі эпохі Сярэднявечча, сталіся выстаўленымі шэраг кнігаў па гісторыі ВКЛ аўтараў: Міколы Ермаловіча, Уладзімера Арлова, — Статут ВКЛ 1588 г., гістарычныя энцыкляпедыі па тэме заняткаў, іншыя.

Гаспадыня праэкту Ірына Тоўсьцік распачала вечарыну з таго, што пазначаная тэма менавіта сёньня сталася ў вышэйшай ступені злабадзённай, запатрабаванай часам, у пэўнай меры нават жыцьцёва неабходнай. Нашая гісторыя за гaды панаваньня расейскае і савецкае гістарычных навукаў сталася настолькі сфальшаванай, зашмальцаванай стэрэатыпамі, а гістарычная памяць беларускага народу да такое ступені зьнявечанай, сьцёртай, што нацыя наблізілася да мяжы, за якою страта нацыянальнае ідэнтычнасьці з непазьбежнаю з цягам часу стратаю дзяржаўнасьці. І таму сёньня нам як ніколі істотна ведаць свае карані, гісторыю свайго народа, свае дзяржавы, гісторыю яскравую, годную, якою мы маем ганарыцца.

Затым Ірына Тоўсьцік прадставіла прысутным госьця — гісторыка Галіну Сяргееву, кандыдата гiстарычных навук, у мiнулым загадчыка аддзелу мiжнародных сувязяў Беларусi Iнстытуту гiсторыi Aкадэмii навук Беларусi на працягу 10 год, вучонага сакратара навуковае рады пры iнстытуце па абароне доктарскiх i кандыдацкiх дысертацыяў, аўтара шэрагу працаў па тэматыцы беларускае дыяспары i iнш. У свой час Галіна Сяргеева рыхтавала Мiхася Ткачова да абароны доктарскае дысертацыi.

У пачатку сваe прамовы Галіна Сяргеева ўзгадала пра кнігу Алега Трусава ''Гісторыя сярэднявечнай Эўропы 5—15 стагоддзяў'', што выйшла ў Менску ўвосень мінулага году, зрабіўшы такім чынам сваеасаблівую прэзентацыю названага выданьня перад беларускаю грамадзкасьцю Таронта. Яна адзначыла, што А. Трусаў у сваім нарысе адным з першых у папулярнай айчыннай гісторыяграфіі выклаў асноўныя падзеі і з'явы гісторыі сярэднявечнай Эўропы, ад Партугаліі да Паволжа, па-беларуску і зь беларускіх пазіцый.

Далей Галіна Сяргеева тэзісна распавяла пра асноўныя этапы закладваньня, росту й разьвіцьця нашае дзяржавы ў перыяд Сярэднявечча і прычыны ягонага заняпаду напрыканцы 18-га стагоддзя.

Вялікае Княства Літоўскае, як усходнеэўрапейская дзяржава, існавала на працягу 13—18 стагоддзяў. Пры яго ўтварэньні ягоным ядром сталі беларускія землі так званае гістарычнае Літвы са сталіцай у Навагародку (да 1323 г.). На працягу 14—15 стагоддзяў межы ВКЛ пашыраліся ў асноўным праз далучэньне іншых беларускіх зямель, а таксама Кіеўшчыны, Падольля, a на ўсходзе працягнуліся амаль што да Kаломны. У гэты час ВКЛ мела тэрыторыю ад Чорнага да Балтыйскага мора.

Сярод насельніцтва ВКЛ пераважалі беларусы, якія ў тыя часы называліся ліцьвінамі. На паўночным захадзе і часткова на поўначы — жамойты і аўкштайты, зь якіх значна пазьней, у 19-м стагоддзі, сфармаваўся летувіскі народ. Дзяржаўнаю моваю ВКЛ стала беларуская. На ёй вялося справаводзтва, ствараліся летапісы, хронікі, мастацкія творы. На гэтую мову перакладалася замежная літаратура.

Свой эўрапейскі выбар ВКЛ зрабіла праз заключэньне Крэўскае (1385), Гарадзельскае (1413) вуній з Каралеўствам Польскім. Заключэньне Люблінскай вуніі на аснове роўнасьці прывяло да стварэньня новае дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Абедзве краіны захоўвалі свой суверэнітэт, мелі асобныя дзяржаўныя адміністрацыі, войскі, скарбы, права эмісіі грошаў, свае собскія заканадаўствы, мытныя сыстэмы. Шляхта абодвух народаў абірала Караля, які адначасна станавіўся Вялікім Князям Літоўскім, і агульны сойм, які вызначаў зьнешнюю палітыку Рэчы Паспалітай. Дзяржаўнай мовай Каралеўства Польскага стала лаціна, а ў ВКЛ дзяржаўнай па-ранейшаму заставалася беларуская мова.

Праз названыя вуніі павялічылiся магчымасьцi абароны ад зьнешніх ворагаў, пашырыўся эўрапейскі ўплыў на ўсіх беларускіх землях. Адзнакай уключанасьці ў эўрапейскі кантэкст разьвіцьця сталі Магдэбурскае права - самакіраваньне беларускіх гарадоў (чаго ў Масковіі ніколі не было), стварэньне прававой сыстэмы, першы крымінальны судзебнік, Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 на беларускай мове.

Уплыў заходнеэўрапейскага адраджэньня на беларускую культуру прывёў да яе далейшага росквіту. У 16-м стагоддзі ў ВКЛ дзейнічалі праваслаўныя брацкія школы, каталіцкія калегіюмы эўрапейскага ўзору, Віленскі універсітэт (1570). Гэтае ж стагоддзе адзначана пачаткам і уздымам беларускага кнігадрукаваньня. Добрую спадчыну ў гісторыі беларускае культуры пакінулі заснавальнік беларускага і ўсяго ўсходнеэўрапейскага кнігадрукаваньня Францыск Скарына, такія асьветнікі, гуманісты, кнігадрукары, як Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Іван Федаровіч, Пётр Амсьціславец.

У канцы 15-гa стагоддзя на ўсходняй мяжы ВКЛ склалася моцная эўразійская дзяржава, калі Маскоўскі улус Залатое Арды у 1480 г. канчаткова пазбавіўшыся мангола-татарскага панаваньня імкліва, амаль у 10(!) разоў, пашырыў сваю тэрыторыю за кошт захопу зямель, на якіх пражывалі фіна-ўгорскія і цюркскія народы. З канца 15-гa стагоддзя гэтая дзяржава, вядомая больш як Масковія, пачала бесперапынную агрэсіўную барацьбу спачатку з ВКЛ, а потым і з усёй Рэччу Паспалітай. Cапраўднаю катастрофаю для беларусаў-ліцьвінаў стала вайна Масковіі з Рэччу Паспалітай у 1654—1667 гг., названая ''Крывавым Патопaм'', калі насельніцтва беларускіх зямель скарацілася напалову (з 2,9 млн. да 1,4 млн.). А падчас Паўночнае вайны 1700—1721 гг. колькасьць беларускага насельніцтва скарацілася з 2,2 млн. да 1,5 млн.

Карыстаючыся слабасьцю Рэчы Паспалітай Масковія, пазьней - Расея, раз за разам умешвалася ва ўнутраныя справы нашае краіны, спасылаючыся на так званае ''права абароны праваслаўнага насельніцтва''.

У рэшце рэшт ў выніку трох падзелаў, здзейсьненых Расеяй, Прусіяй i Аўстрыяй у 1772, 1793, 1795 гг. Рэч Паспалітая спыніла сваё дзяржаўнае існаваньне. Землі ВКЛ захапіла Расея.

Галіна Сяргеева скончыла свой расповед тым, што мы павінны праз гістарычную эўрапейскую спадчыну, сваю мову, культуру, вытокі нашае дзяржаўнасьці адраджаць гістарычную памяць народа, уздымаць яго нацыянальную сьвядомасьць, бо нацыя, што ня ведае свае гісторыі, ня мае будучыні.

Апрануты ў магнацкія строі першае паловы 16-га стагоддзя, Алесь Кот бразнуўшы адзін аб другі ліцьвінскім і крыжацкім мечамі распачаў свой выступ са словаў, што гісторыя чалавецтва — гэта гісторыя войнаў. Гістарычнаю заслугаю нашых Дзядоў эпохі Сярэднявечча, сталася тое, што яны збудавалі моцную, вядомую у Эўропе, і ня толькі у Эўропе, сваімі дасягненьнямі дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае і ў шматлікіх войнах з іншаземнымі захопнікамі адстойвалі ейную незалежнасьць. Наступствы дзяржаўна-грамадзкага разьвіцьця ВКЛ за перыяд ягонага паўтысячагадовага існаваньня сталіся настолькі фундаментальнымі і вызначальнымі ў фармаваньні менталітэту ліцьвінскага (беларускага) народу, што задушыць ягоную прагу да незалежнасьці, свабоды Расейскай імпэрыі не хапіла нават 200 год ейнае акупацыі нашага краю.

Распавёўшы пра найбольш значныя і лёсавызначальныя ваенныя перамогі Вялікага Княства Літоўскага над сваімі ворагамі, такія, як над крыжакамі пад Грунвальдам, маскоўцамі пад Воршай, залатаардынцамі на Сініх Водах, Алесь Кот спыніўся на той, пра якую да апошніх часоў ня так часта й узгадвалі. А менавіта, пра бліскучую перамогу над войскам аднае з самых магутных на той час дзяржаваў Эўропы Каралеўства Швэцкага пад Кірхгольмам (сучасны латвійскі Саласпілс) у жніўні 1605 г. Войска ВКЛ начале з вялікім гетманам Янам Хадкевічам, налічваўшае 3310 вершнікаў і 1040 чалавек пяхоты, ушчэнт разьбілa швэцкае войска, у склад якога ўваходзілі 450 вершнікаў, 6840 чалавек пяхоты пры наяўнасьці 11 гарматаў, і якое ўзначальваў сам швэцкі кароль Карл ІХ. Швэды страцілі каля 6 тысячаў чалавек забітымі, усе гарматы і 60 харугваў. Быў паранены і Карл ІХ. У войску ВКЛ загінула каля 100 чалавек і некалькі сотняў паранена. Вызначальнымі складаючымі перамогі сталіся бліскучае валоданьне Янам Хадкевічам вайсковай тактыкай і стратэгіяй і ваярскае майстэрства ліцьвінскіх вершнікаў. Вынікі бітвы мелі самы шырокі рэзананс у Заходняй Эўропе. У 1620-х гадох на замову тагачаснага Вялікага князя Літоўскага і Караля Польскага Сігізмунда ІІІ Вазы мастаком Пітэрам Снэйерсам сталася намаляванаю батальная карціна ''Бітва пад Кірхгольмам'', якая зараз захоўваецца ў замку Сасенаж, Францыя.

Закрануўшы прычыны заняпаду Рэчы Паспалітай, у склад якое ўваходзіла ВКЛ, Алесь Кот коратка спыніўся на так званым ''Ліберум вета'' - праве, якое мелі соймавыя дэпутаты ў Рэчы Паспалітай, пачынаючы з другое паловы 16-га і да канца 18 стагоддзя. Выражалася яно ў выкрыку дэпутата ''не дазваляем'', або ''пратэстуем'', што вяло да спыненьня песеджаньня сойму і адмены ўсіх прынятых на ім пастановаў, часам нават лёсавызначальных для дзяржавы. На гэтую тэму стаўся прадэманстраваным відэаролік ''Лібэрум вета'' з расповедам доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча выданьня Белсат.

Калі разглядваць ролю нашае старажытнае дзяржавы ў геапалітычным пляне, то ВКЛ стала бар'ерам на шляху Азійскіх Ордаў, у тым ліку й Масковіі (былы улус Джучы Залатое Арды), імкнуўшыхся ў Заходнюю Эўропу, усходнім фарпостам Эўрапейскае Цывілізацыі, стрымліваючым прасоўваньне на Захад ардынскіх носьбітаў ідэялёгіі Дзікага Стэпу, скончыў Алесь Кот.

Алена Лявончанка узгадала пра 5 цікавых фактаў з гісторыі стварэньня Статуту ВКЛ 1588 года, а таксама распавяла пра акалічнасьці набыцьця арыгіналу Статута магілёўскім краязнаўчым музеем.

Пасля наведвальнікі заняткаў ''Мова Нанова ў Таронта'' па чарзе чыталі ўслых асобныя артыкулы Статуту на старабеларускай мове і перакладалі іх на сучасную беларускую мову. На працягу вечара госці мелі магчымасць выпрабаваць свае мастацкія здольнасці і ўласнаручна перапісаць тытульны аркуш Статуту, атрымаўшы такім чынам памятны сувенір ад ''Мовы Нанова''.

Канадыйская дызайнерка заснавальніца кампаніі ''Спірыт оф Беларус'' (''Дух Беларусі'') Ірына Варабей распавяла пра сваё першае знаёмства з шэдэўрам беларускага пісьменства часоў сярэднявечча ''Песьняй пра Зубра'' Міколы Гусоўскага. Колькісь год таму Ірына Варабей, зьяўляючаяся да таго ж і сябрам Саюзу Беларускіх пісьменьнікаў, выклала свае ўражаньні ад прачытаньня названага твору ў нарысe ''Краіна вольных волатаў''. Зачытваючы пэўныя радкі з паэмы Міколы Гусоўскага Ірына Варабей пачаргова агучвала сэнтэнцыі са свайго нарысу. Атрымаўся прыгожы, арганічна выкладзены расповед пра нашага дыплямата, на ўсю Эўропу праславіўшага краіну ліцьвінаў.

У прыватнасьці, Ірына Варабей адзначыла, што зьявіўшаяся на сьвет у 1522 годзе «Сarmen de bisontis» - «Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго», сталася па сутнасьці - песьняю пра наш родны край, велічны гімн нашай радзіме, яе прыродзе, мужнай і прыгожай душы яе народу. А яго аўтар быў прызнаны «адным з самых таленавітых і адукаваных ўсходніх славянаў свайго часу ў Эўропе».

Цікавыя тлумачэньні некаторых падзеяў з гісторыі ВКЛ сталіся пачутымі ад Віталя Кошалева. Навогуле, ягоная постаць у багатых княскіх строях, у саправаджэньні жонкі Паліны ў скандынаўскіх строях часоў сярэднявечча несумненна прыцягвалі ўвагу прысутных.

Пасьля тэарэтычных заняткаў Ірына Тоўсьцік запрасіла гасьцей на ''Баль у Радзівілаў''. Ролю гаспадароў выконвалі апранутыя па-магнацкі Алесь і Сьвета Кот.

Напачатку, як і павінна быць ў такіх выпадках, павольнае непрымусовае шпацыраваньне па залі з куфэрам шампанскага, прысмакі з садавінай і гароднінай, размовы, знаёмствы. Шмат хто падыходзіў да стала з кнігамі па гісторыі ВКЛ. Мужчыны з цікавасьцю й задавальненьнем бралі ў рукі прадэманстраваныя раней мячы, што для некаторых навогуле сталася першым у жыцьці знаёмствам са зброяю сярэднявечча. Госьці абменьваліся меркаваньнямі і безумоўна ж здымаліся са ''спадарствам Радзівілаў'' і княскай парай Кошалевых.

Нарэшце, прыгожыя з натхнёнымі тварамі спадарыні ў вячэрніх строях у суправаджэньні шляхотна трымаўшыхся кавалераў сталіся запрошанымі кіраўніком гурту ''Яваровы Людзі'' Віалеты Кавалёвай на развучваньне і таньчаньне паланэзу - прыгожага старажытнага танцу, што быў папулярным як у Вялікім Княстве Літоўскім, так і ў Каралеўстве Польскім. За паланэзам надыйшла чарга паваны - павольнага ўрачыстага сярэднявечнага танцу. А калі прысутныя стаўшы ў кола па ўсяму перыметру залі і ўзяўшыся за рукі пачалі танчыць аднa за другoю дзве бранлі, то прыстук паўста параў абцасаў аб падлогу з прыпляскваньнем ў далоні стварыў у прасторы нейкую адзіную аўру, што яшчэ вышэй узьняло дух таньчыўшых, іхную цікавасьць да дзеі.

Пазьней хтосьці прызнаўся, што як быццам біятокі, электрычнасьць праскоквалі праз жывы ланцуг, і ў тыя імгненьні рэальна адчувалася нашая духоўная еднасьць праз бачаньне натхнёных твараў, праз цяплыню суседзкіх далоняў, сьціскаючых вашыя. Напэўна, у тым ліку й дзеля гэта мае сэнс завітваць на такія вечарыны, як ''Мова Нанова ў Таронта''. Ня толькі каб атрымаць пэўную інфармацыю па гісторыі, культуры, мове Беларусі, але й тут, на чужыне адчуць дух Беларушчыны, грамадзкую еднасьць, адчуць сябе неад'емнаю часткаю Беларускае Нацыі.

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
На выхадных беларусы свету правялі мноства акцый салідарнасці
У Аргенціне з’явілася вуліца Рэспублікі Беларусь
Беларусы замежжа ладзяць маршы і акцыі салідарнасці напярэдадні 9 жніўня
Скарб нацыі: Беларускай бібліятэцы-музею ў Лондане спаўняецца 50 гадоў
Палітыка і грамадства
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
«Негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю». У Беларусі заблакавалі яшчэ адно медыя

Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Усяго патроху
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Ва ўкраінскім Ужгарадзе больш за тысячу ўладальнікаў фэйкавых кавід-сертыфікатаў, у тым ліку 200 медыкаў, прыйшлі па сапраўдную вакцыну
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
У Сухараве Mcdonald's зладзіў светлавое шоу ФОТЫ
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Спорт
Новы старшыня Федэрацыі хакея прапанаваў уключыць катанне на каньках у курс школьнай праграмы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Яшчэ адна краіна далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Здарэнні
У Мінску мужчына выцягнуў рыбака, які праваліўся пад лёд
Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю
У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Мужчына парэзаў колы ў аўтамабілі суддзі — яго абвінавацілі ў тэрарызме
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Карысная інфа
У пятніцу ўжо будзе +4°С
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Здароўе
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Эканоміка
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Меркаванні
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Крамлі занепакоеныя натаўскімі салдатамі, якія «прыязджаюць сюды»
Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым
Галоўнае
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Усяго патроху
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках
Фота / Відэа
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы
Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Самае лайканае
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх