Здарэнні2121

Віцебская школьніца ледзь не загінула, выконваючы заданні суіцыдальнай гульні «Сіні кіт»

Псіхіятры паведамілі, што ў Беларусі пачалі рэгістравацца выпадкі спроб суіцыду маладых людзей, якія трапілі ў залежнасць ад сацсетак.

Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта Беларусі па факце спробы самагубства школьніцы, якая патрапіла ў залежнасць ад «суполкі смерці» ў сацсетках, распачата крымінальная справа, паведаміла газета «СБ. Беларусь сегодня», са спасылкай на старшага памочніка пракурора Віцебска Вольгу Каралёву.

«…Дзяўчынка праходзіць лячэнне ў абласным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі. Гарадскім аддзелам СК распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 146 (схіленне да самагубства) Крымінальнага кодэкса Беларусі», — адзначыла Каралёва.

Паводле яе слоў, школьніца ўваходзіла ў закрытую «суполку смерці», зарэгістраваную ў сацсетках, крок за крокам яна праходзіла «квэст» з элементамі суіцыду. Прадухілілі самагубства супрацоўнікі міліцыі, адзначыла памочнік пракурора Віцебска.

Выданне таксама цытуе галоўнага доктара Віцебскага абласнога цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі Алены Мартынавай: па яе звестках, гэта не адзіны такі выпадак у горадзе. Мартынава адзначыла, што 17-гадовая дзяўчына размясціла ў сацсетку перадсмяротную запіску, у цэнтр пра яе паведаміла студэнтка медуніверсітэта. «Мы адразу звярнуліся ў кампетэнтныя органы, і дзяўчынку выратавалі. Цяпер яна практычна ў норме, рыхтуецца да выпіскі з стацыянара. Падобныя гісторыі здарыліся ў Віцебску яшчэ з трыма дзяўчынкамі, адна з якіх лечыцца амбулаторна», — сказала псіхіятр.

Каментары21

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць