Трагедыя адбылася на тэрыторыі аднаго са жлобінскіх прадпрыемстваў. 36-гадовая жанчына працавала там у трэцюю змену. Уначы да яе на працу прыйшоў мужчына, з якім яна паўгода падтрымлівала стасункі. Спатканне скончылася забойствам адной і самагубствам другога.

— Па папярэдняй версіі, падчас сваркі з-за рэўнасці мужчына нанёс жанчыне не менш за 10 удараў нажом, ад якіх яна памерла на месцы. Затым скончыў жыццё самагубствам, павесіўшыся недалёка ад месца забойства, — распавяла падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік СК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Цела жанчыны ўжо праз некалькі хвілін пасля таго, што адбылося, выявілі калегі. Супрацоўнікі міліцыі, што прыбылі з сабакам, пазней знайшлі цела мужчыны ў пятлі, а таксама нож, якім ён меркавана здзейсніў забойства.

Жлобінскім РАСК заведзена крымінальная справа па артыкуле «Забойства». Прызначаны шэраг крыміналістычных экспертыз, вывучаюцца запісы з камер відэаназірання.

Вядома, што ў загінулай жанчыны засталіся дзве непаўналетнія дачкі. У мужчыны таксама ёсць дзеці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?