Польшча запрасіла Беларусь узяць удзел у міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе ў Варшаве 18-21 мая. Афіцыйнае запрашэнне ад арганізатараў перадаў сёння міністру інфармацыі Ліліі Ананіч надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, перадае БЕЛТА.

Варшаўская кніжная выстава — самая буйная ў Польшчы. Конрад Паўлік выказаў упэўненасць, што беларускі стэнд зойме на ёй важнае месца. «Упэўнены, што ўдзел Беларусі будзе вельмі паспяховым, важным і знакавым, у тым ліку і ў сувязі з тым, што сёлета адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання», — сказаў пасол.

Па яго словах, Польшча задаволеная сваім удзелам у XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў лютым. Гэты форум стаў важным мерапрыемствам для польскіх выдаўцоў і аўтараў, меў добры розгалас у краіне. Польшча прэзентавала на выставе больш за 200 выданняў, якія выклікалі вялікую цікавасць у гасцей кірмашу.

Лілія Ананіч, у сваю чаргу, перакананая, што ўдзел Беларусі ў варшаўскай кніжнай выставе стане добрым знакам у развіцці двухбаковых адносін. Бакі выказалі зацікаўленасць у тым, каб спланаваць насычаную праграму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0