Пад Наваполацкам аўтамабіль «Рэно» лёг на дах, паведаміў БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

gorod214.by

gorod214.by

ДТЗ адбылося сёння раніцай, каля 8.30 на 1-м км аўтадарогі Полацк-Наваполацк. «Як патлумачыў 33-гадовы кіроўца, ён пачаў набіраць хуткасць на роўным участку дарогі, але машына стала віляць і зачапіла абочыну. Аўтамабіль раскруціла і перавярнула на дах», — растлумачыў Казючыц.

Абышлося без сур'ёзных наступстваў, кіроўуы і яго жонку-пасажырку агледзелі медыкі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

«Хачу яшчэ раз звярнуць увагу аўтамабілістаў на пераменлівасць надвор'я і выкліканыя гэтым складанасці на дарогах. Таму важна правільна выбіраць хуткасны рэжым, быць вельмі ўважлівымі, устрымлівацца ад паездак на аўто, у якіх узніклі нават нязначныя праблемы», — дадаў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0