Трыццацігадовы мужчына выкраў сваю паўтарагадовую дачку Адэліну з дома жонкі Анастасіі у вёсцы Краснасёлаўка ў Варонежскай вобласці РФ. На Сяргея К. і дзіця праваахоўнікі склалі і перадалі арыенціроўку яе валанцёрам і мясцовым жыхарам, якія дапамагалі ў пошуках дзяўчынкі, паведамляюць расійскія інфармагенцтвы.

Неўзабаве мужчыну затрымалі ў вёсцы Старая Мелавая. Падазраваны ў выкраданні ўласнай дачкі быў адзін. У аддзеле паліцыі ён напісаў яўку з пакаяннем і прызнаўся, што забіў уласную дачку, а затым скінуў у раку. Пасля гэтага паспрабаваў пакончыць з сабой. На яго целе выяўленыя шматлікія парэзы.

Мужчына затрыманы, вырашаецца пытанне аб яго арышце. Робяцца спробы знайсці цела дзіцяці. Бурную раку ў месцы, паказаным затрыманым, ужо абследавалі вадалазы, а ніжэй па плыні выстаўленыя сеткі. Цела пакуль не знойдзенае.

Паведамляецца, што жонка пагражала мужчыну цалкам забараніць яму бачыцца з дзіцем, таму ён вырашыў выкрасці дачку і расправіцца з ёй, каб дзяўчынка не дасталася нікому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0