Распрацоўшчык Крыстафер Гесэ стварыў анлайн-сервіс на аснове нейрасетак, які можа дамаляваць эскізы, што складаюцца з некалькіх ліній, да паўнавартасных малюнкаў.

Гесэ размясціў чатыры нейрасеткі: кот, абутак, торба і будынак. Для таго, каб маляваць на першых трох, дастаткова некалькіх ліній аднаго колеру.

Праграма прапануе некалькі варыянтаў гатовых малюнкаў, але можна паспрабаваць і свой эскіз. Часам можа атрымацца не вельмі ўдала, але гэта віна не нейрасетак, а мастацкіх здольнасцей карыстальніка праграмы.

Нейрасеткі «натрэніраваныя» на вялікай колькасці фотаздымкаў з катамі, абуткам і торбамі, таму яны здольныя распазнаваць кожную лінію ў эскізе. Падобныя сервісы распазнаюць жывёл горш, чым прадметы, таму пысы катоў могуць часам выглядаць пачварна. Асабліва вялікія праблемы ў нейронных сетак з распазнаннем вачэй.

А вось маляванне будынкаў адбываецца па-іншаму. Эскізы тут складаюцца з рознакаляровых прамавугольнікаў. Колер прамавугольніка вызначае тып аб’екта: акно, дзверы, сцены, фіранкі і гэтак далей.

На сайце Крыстафера Геса можна сустрэць і іншыя спосабы выкарыстання гэтай тэхналогіі. Ужо сёння нейронныя сеткі могуць ператвараць мапы ў наземныя выявы, дзённыя фотаздымкі — у начныя і нават пісаць тэксты песень у стылі Snoop Dogg. Нейронныя сеткі — адна з самых перспектыўных тэхналогій на сённяшні дзень, і сфера яе выкарыстання будзе толькі пашырацца. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?