Аляксандр Захарчанка. Фота: Віктар Драчоў / ТАСС
Захарчанка нагадаў, што «ДНР» прадавала вугаль і атрымлівала грошы, але неўзабаве пазбавілася гэтай магчымасці пасля блакавання былымі ўдзельнікамі АТА участкаў чыгункі, па якіх перавозіліся грузы з непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данбаса.
«Мы адсякаем усе сувязі з Украінай, з якой ваюем. Так, прадавалі вугаль, каб атрымліваць грошы і плаціць зарплату тут. Але праз тое, што мы навучыліся жыць у блакадзе, мы аб'яўляем блакаду Украіне», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.
На пачатку лютага ўкраінскія актывісты заблакавалі чыгунку блізу горада Бахмут ў Данецкай вобласці з мэтай «не дапусціць гандаль з сепаратыстамі».
Таксама заблакавалі праз тры дні пасля абвастрэння ўзброенага канфлікту ў Данбасе дарогу каля горада Аўдзееўка.
Сітуацыя ў Данбасе рэзка абвастрылася 29 студзеня. Абодва бакі тады ўзаемна абвінавацілі адзін аднаго ў абвастрэнні сітуацыі ў Данбасе.