3 сакавіка суд Ляхавіцкага раёна вынес прысуд па справе.

Пракурор прасіў для даішніка 5 гадоў калоніі-пасялення. Але суддзя вырашыла інакш. Андрэй Ваўкавыцкі атрымаў 7 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пасля ён цягам 5 гадоў не зможа працаваць на дзяржслужбе.

Акрамя таго, Ваўкавыцкі павінен сплаціць 35 тысяч рублёў пацярпеламу бацьку загінулай жанчыны.

Увечары 26 лістапада на трасе, якая ідзе праз вёску Дарава ў Ляхавіцкім раёне, выконваючы абавязкаў начальніка Баранавіцкай ДАІ Андрэй Ваўкавыцкі насмерць збіў жанчыну.

Ваўкавыцкі быў п'яны — пазней на судзе ён прызнаўся, што выпіў амаль бутэльку гарэлкі. Ён быў узяты пад варту у вечар здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?