Ілюстрацыя euneighbours.eu
Фінансуемы ЕС праект «Укараненне паслуг па кіраванні адходамі для сельскага насельніцтва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці» ініцыяваў экалагічную акцыю, якая праходзіць з 1 сакавіка па 1 красавіка, паведамляе партал «Суседзі ЕС».
У гэты перыяд кожны, хто пажадае, ў раёне можа абмяняць старыя, непатрэбныя бытавыя прыборы на кнігі з малюнкамі для дзяцей на беларускай мове, прысвечаныя важнасці правільнага збору адходаў і ахове навакольнага асяроддзя.
Важна не выкідаць непатрэбныя халадзільнікі, тэлевізары і іншае абсталяванне са звычайным смеццем, бо яны могуць нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю. Электронныя адходы трэба збіраць асобна, каб здабываць з іх каштоўныя металы і перапрацоўваць іх ў сыравіну для іншых вытворчасцяў.
Праект «Укараненне паслуг па кіраванні адходамі для сельскага насельніцтва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці» накіраваны ў першую чаргу на стварэнне сістэмы збору старога электрычнага і электроннага абсталявання, ліквідацыю несанкцыянаваных звалак. Праект закліканы дапамагчы мясцовым жыхарам укараніць самыя сучасныя метады збору смецця і адходаў.