Фото: Станислав Коршунов, TUT.BY

Наталля Папкова, справа — Андрэй Шарэнда. Фота: Станіслаў Коршунаў, TUT.BY

Каля 18.30 на вуліцы міліцыянты затрымалі брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнду, паведаміў TUT.BY праваабаронца Раман Кісляк. Суразмоўца адзначыў, што раней Андрэя Шарэнду выклікалі ў міліцыю, каб той даў тлумачэнні з нагоды ўдзелу ў несанкцыянаваным Маршы.

«У Ленінскім РАУС пацвердзілі, што Андрэй Шарэнда знаходзіцца ў іх па адміністрацыйнай справе. Якой — не ўдакладнілі», — патлумачыў праваабаронца.

У прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама TUT.BY пацвердзілі, што Андрэй Шарэнда знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Брэста.

Раней стала вядома пра затрыманне актывісткі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Наталлі Папковой. Два супрацоўнікі міліцыі пасадзілі яе ў цывільны аўтамабіль і павезлі. Пазней стала вядома, што яна знаходзіцца ў псіхіятрычным стацыянары абласнога псіханеўралагічнага дыспансера.

Завадатарку «Маршу дармаедаў» у Брэсце затрымалі і адвезлі ў псіхдыспансер

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0