Алесь Марачкін апублікаваў у сацсетках верш, які напісаў з нагоды адкрыцця ў Мінску помніка гарадавому. Гэты помнік ніжнему чыну царскай паліцыі адкрылі напярэдадні 100-годдзя беларускай міліцыі, які МВД адзначае сёння, 4 сакавіка.

Як мяне вы ўсе дасталі,
хто стаіць на п'едэстале!..
Ганарова стаяць, горда,
сярод іх і дзяржыморда,
Не дастанеш галавы,
вышэй усіх гарадавы.

Зрэз гісторыі адмеран,
той, хто ''туп, как сивый мерин'',
Не дастанеш галавы,
вышэй усіх гарадавы.

І адкуль такія клоны,
хто імперцам шле паклоны?
Пашкадуйце бронзу, медзь,
смакчы лапу, згінь, мядзведзь!..

mvd.gov.by

mvd.gov.by

У 1917 г., 3 сакавіка, Часовы ўрад пастанавіў замяніць царскую паліцыю народнай міліцыяй. 4 сакавіка атрады рабочых захапілі гарадское паліцэйскае ўпраўленне ў Мінску і ўзялі пад ахову пошту і тэлеграф. Гэты дзень лічыцца днём нараджэння беларускай міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0