Фота: сэрвіс Google Street View

У адным з іспанскіх рэстаранаў адбыўся незвычайны інцыдэнт. У адно імгненне ўстанову пакінулі 120 кліентаў, якія не аплацілі па рахунку. У агульнай суме, яны засталіся вінны гаспадару рэстарана 2000 еўра.

Паводле інфармацыі BBC News, гэта здарылася ў горадзе Бембібрэ (Bembibre), размешчаным на паўночным захадзе краіны. Госці з Румыніі зайшлі ў рэстаран El Carmen каб адсвяткаваць хрэсьбіны. Яны ўнеслі перадаплату ў памеры 900 еўра. Пасля гэтага кліенты пачаставаліся, з'елі асноўную страву і паспелі выпіць тры дзесяткі бутэлек алкагольных напояў.

Аднак перад дэсертам усе госці нечакана збеглі з рэстарана. Па словах уладальніка ўстановы, наведвальнікі зніклі літаральна за хвіліну. Паліцыянтам пакуль не ўдалося знайсці ні аднаго з нядобрасумленных гасцей рэстарана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0