Цела 50-гадовага Дзёдзі (Joji) было знойдзена толькі праз паўгода, калі гаспадар кватэры прыйшоў праверыць, чаму мужчына не плаціць за арэнду.

Супрацоўнікі клінінгавай кампаніі, якіх нанялі, каб вынесці з кватэры порначасопісы, распавялі, што ўсяго іх было каля шасці тон: часопісамі быў запоўнены літаральна кожны куток памяшкання. Адзін з прыбіральшчыкаў таксама паведаміў, што пакуль незразумела, ці наступіла смерць адразу ці праз некаторы час пасля таго, як японца прыціснула часопісамі.

Лента.ру нагадвае, што ў снежні мінулага года японская кампанія Vinclu пачала прымаць папярэднія замовы на Gatebox — апарат, які дазваляе завесці «галаграфічную жонку». Прылада ўяўляе сабой камп'ютэрную сістэму і праектар, які дэманструе віртуальную дзяўчыну на імя Азума Хікары. Яна можа падтрымліваць дыялог са сваім гаспадаром, пісаць яму паведамленні, будзіць раніцай, а таксама кіраваць сістэмамі асвятлення, ацяплення і некаторай бытавой тэхнікай у доме.

Фота: Gatebox

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0