Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй і Старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер ў Брусэлі ў кастрычніку 2016 г. Фота: Francois Lenoir / REUTERS

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй і Старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер ў Брусэлі ў кастрычніку 2016 г. Фота: Francois Lenoir / REUTERS

Юрысты урада Вялікабрытаніі прыйшлі да высновы, што Лондан юрыдычна не абавязаны выплачваць Еўрасаюзу €60 млрд паводле раней заключаных пагадненняў, пасля Brexit, паведамляе газета The Times.

Юрысты прыйшлі да высновы, што ў рэальнасці не існуе закона або дамовы, якая можа прымусіць Вялікабрытанію выплаціць гэтыя грошы. Такі плацёж магчымы, палічылі яны, толькі на падставе пагаднення аб урэгуляванні, падпісанага абодвума бакамі.

Як мяркуе выданне, дзякуючы гэтаму заключэнню экспертаў прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй атрымае дадатковыя козыры на перамовах аб выхадзе з ЕС, якія павінны неўзабаве пачацца.

Дагэтуль газета Financial Times даведалася, што афіцыйны Берлін падтрымлівае план Еўракамісіі не пачынаць перамовы па гандлёвых адносінах з Вялікабрытаніяй да таго, як Вялікабрытанія не возьме на сябе абавязацельства выплаціць €60 млрд у бюджэт блока (гэта фінансавыя абавязацельствы ў якасці дзяржавы — члена ЕС), а таксама даць гарантыі з нагоды правоў грамадзян ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?