Смяротная аварыя з удзелам матацыкліста адбылася 4 сакавіка, каля 22.05, у Пружанах. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы кіроўца матацыкла Yamaha ехаў па вуліцы Савецкай. Пры абгоне аўтамабіля Mercedes ён здзейсніў наезд на 22-гадовую дзяўчыну, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе.
Пасля наезду матацыкліст не справіўся з кіраваннем байка, дапусціў яго падзенне і сутыкненне з бардзюрным каменем.
У выніку ДТЗ матацыкліст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Пешаход ў цяжкім стане (палітраўмай, пералом абедзвюх ног) дастаўлена ў бальніцу.
Па факце аварыі праводзіцца праверка. Вядома, што хлопец не меў права кіравання матацыклам.