У Беларусі 6 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі, пройдуць дажджы.

У панядзелак ноччу па Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Удень па паўночным захадзе ў асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы.

Ноччу і раніцай па поўначы прагназуецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градусаў, днём - ад 6 да 12 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - да плюс 14 градусаў. У паўночных раёнах ноччу будзе каля 0 градусаў, днём - да 5 градусаў са знакам плюс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0