Увечары 15 траўня Белы Дом абнародаваў падпісаны ў пятніцу прэзыдэнтам ЗША Джоржам Бушам указ, у якім ён забараняе ўезд у ЗША чальцам беларускага ўраду. У дакумэнце сказана, што ўезд забаронены асобам, «якія вызначаюць, рэалізуюць, прымаюць ўдзел альбо атрымліваюць выгаду ад палітыкі альбо дзеяньняў, уключна фальсыфікацыю выбараў, парушэньні правоў чалавека альбо карупцыю, што разбураюць дэмакратычныя інстытуты альбо перашкаджаюць пераходу да дэмакратыі ў Беларусі.»

Пад дзеяньні ўказу трапляюць таксама мужы і жонкі чальцоў беларускага ўраду, а таксама асобы, якія атрымліваюць фінансавыя выгады ад вышэйназванай палітыкі. Сьпіс асобаў, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, павінен вызначыць дзяржсакратар ЗША. У дакумэнце сказана, што ўезд гэтых асобаў «шкодзіць інтарэсам Злучаных Штатаў». Указ уступае ў сілу з моманту падпісаньня, і дзейнічае дагэтуль, пакуль «дзяржсакратар ня вырашыць, што ў ім больш няма неабходнасьці...»

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0