Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Кангрэс расследаваць злоўжыванне паўнамоцтвамі адміністрацыі былога кіраўніка дзяржавы Барака Абамы, якая нібыта праслухоўвала яго тэлефоны падчас перадвыбарчай гонкі. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў прэс-сакратар Трампа Шон Спайсер.
Reuters.com
Ён паведаміў, што паведамленні пра «патэнцыйна матываваныя палітычныя расследаванні» перад выбарамі выклікаюць трывогу.
«Прэзідэнт Трамп папрасіў, каб у рамках расследавання аб дзейнасці Расіі камітэты кангрэса па разведцы выканалі свае паўнамоцтвы па наглядзе і высветлілі, ці былі парушаныя паўнамоцтвы выканаўчай улады ў 2016 годзе», - напісаў Спайсер.
Ён адзначыў, што ні Белы дом, ні сам Трамп не будзе каментаваць гэтую сітуацыю да заканчэння расследавання.
Напярэдадні кіраўнік ЗША абвінаваціў Абаму ў праслухоўванні яго тэлефонаў у кастрычніку 2016 года. Паводле яго слоў, былы амерыканскі прэзідэнт праслухоўваў размовы ў Trump Tower, дзе знаходзіўся ягоны перадвыбарчы штаб.
«Магу паспрачацца, што добры адвакат можа разьдмуць вялікую справу з таго факту, што прэзідэнт Абама падслухоўваў мае тэлефоны ў кастрычніку проста перад выбарамі!» — дадаў Трамп.
Ён не прывёў ніякіх доказаў, аднак параўнаў гэты выпадак з Уотэргейцкім скандалам.
Афіцыйны прадстаўнік былога прэзідэнта ЗША Кевін Люіс адхіліў гэтыя абвінавачванні. Ён заявіў, што ні Абама, ні іншыя супрацоўнікі Белага дома «ніколі не давалі указанняў ажыццяўляць праслухоўванне амерыканскіх грамадзян».