Кабінет міністраў Ізраіля ўхваліў дэкрыміналізацыю выкарыстання марыхуаны.

Згодна з прапановай Міністэрстваў грамадскай бяспекі і юстыцыі, чалавек, злоўлены на ўжыванні марыхуаны ў грамадскім месцы, павінен падвяргацца штрафу, а не крымінальнаму пераследу.

Штраф будзе складаць каля 270 даляраў. Пры паўторным затрыманні ён будзе падвоены.

Трэці раз парушальнік апынецца пад наглядам уладаў, але пасля адносна кароткага тэрміну будзе цалкам свабодны.

Толькі ў выпадку чацвёртага выпадку будзе распачата крымінальная справа. Сродкі, атрыманыя ад штрафаў, будуць накіраваны на праграмы адукацыі па пытаннях наркаманіі.

Ізраіль стаў першай дзяржавай на Блізкім Усходзе, дзе дэкрыміналізавана ўжыванне марыхуаны. Гэтая краіна з'яўляецца сусветным лідарам у галіне вывучэння прымянення марыхуаны ў медыцынскіх мэтах.

Па словах прафесара Рафаэля Мэшулама з Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, перавагі канабісу вывучаюць «як з хімічнага, так і з фармакалагічнага пункту гледжання».

Паводле афіцыйных дадзеных ізраільскага Міністэрства аховы здароўя, каля 25 тысяч чалавек у краіне маюць права на атрыманне медыцынскай марыхуаны. Многія з іх пакутуюць ад анкалагічных захворванняў, а канабіс — адзін з нешматлікіх сродкаў, які, на думку лекараў, здольны часова зняць боль і нервовае напружанне.

Ёсць і такія, хто курыць марыхуану па рэкамендацыі дактароў-псіхіятраў. У краіне, дзе стрэсавыя сітуацыі зусім не рэдкасць, людзі нярэдка звяртаюцца па псіхалагічную дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?