Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў, адзін зь лідэраў берасьцейскага «Маршу недармаедаў» зь Бярозы, паведаміў а 20 гадзіне ў сваім Фэйсбуку, што яго забіраюць у міліцыю.

Зараз тэлефон спадара Кабанава недасяжны. Бярозаўская знаёмая апазыцыянэра паведаміла, што ён затрыманы міліцыяй менавіта на месцы жыхарства па вяртаньні зь берасьцейскай акцыі.

У часе сёньняшняга маршу ў Берасьці Аляксандар Кабанаў казаў карэспандэнту Свабоды, што пасьля акцыі сам добраахвотна зьявіцца ў міліцыю.

Міліцыянты выклікалі яго позваю на 17 гадзінаў 3 сакавіка, нібыта каб узяць тлумачэньні за ўдзел у мінулым «Маршы недармаедаў». Аляксандар па гэтай позьве не пайшоў, патлумачыўшы гэта тым, што асьцерагаўся прэвэнтыўнага затрыманьня напярэдадні акцыі.

Аляксандар Кабанаў — адзін зь лідэраў пратэсту ў Берасьці. Пасьля мінулага маршу, які адбыўся 26 лютага, яго за адзін дзень двойчы затрымлівалі міліцыянты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?