Праз газэту «Свабода» даведаўся аб зацемцы В. Кажэўнікава «Провокаторы в эфире», у якой ён напаў на майго сына Фёдара. Піша бацька Фёдара Чаранкова з Мазыра.

У шапіку набыў № 126 «БВГ» ад 8 ліпеня, прачытаў і быў абражаны хлусьнёю, абрынутай на нас. Карэспандэнты «Эўрарадыё» падавалі інфармацыю зь першакрыніцаў, тэлефанавалі нам і задавалі пытаньні. А вось «товарищ Кожевников» браў інфармацыю немаведама адкуль, таму ў зацемцы столькі хлусьні. Зараз паспрабую ўсё Вам растлумачыць.

«...Фёдору пришла повестка из военкомата. Казалось бы, в этом нет ничего особенного... но эпизод стал достоянием европейской общественности. Федя заинтересовался политикой... и хотел бы закосить от службы».

Мой сын любіць сваю Бацькаўшчыну, шануе родную мову і гістарычныя сымбалі, піша вершы й музыку, мае Гонар і Годнасьць — вось і ўся апазыцыйнасьць Фёдара. Тое, што ён хацеў выказаць свой пратэст супраць скасаваньня ільготаў, — гэта ўчынак Чалавека, і я ім ганаруся. За гэта сына выгналі з унівэрсытэту, а пазьней і ягоную маці прымусілі звольніцца з унівэру толькі за тое, што яна ягоная маці.

Фёдар ніколі не зьбіраўся «касіць» ад службы — гэта хлусьня. Ён спраўна зьяўляўся па ўсіх позвах у ваенкамат. Адзінае, што можна яму «інкрымінаваць» — гэта просьбу даць адтэрміноўку на атрыманьне вышэйшай адукацыі, але ж гэтае права ён мае па Законе.

У ваенкамаце яму сказалі: «Как только исполнится 18 лет — ни одного дня на воле не будешь».

Піша Кажэўнікаў далей: «Еврорадио» буквально отслеживает теперь кажый его шаг и вещает: куда пошёл, что сказал». Гэта хлусьня, бо “Эўрарадыё” тэлефанавала ўсяго два разы – 30 чэрвеня і 18 ліпеня (павіншавалі сына з днём народзінаў).

«Одна из реплик указывает на то, что её прислал якобы отец призывника… «Я двумя руками за то, чтобы мой сын не служил этой власти. Чем идти в эту армию, я разрешу сыну набить рожу сослуживцу (у арыгінале — лягаваму) и отсидеть».

Я гэтага не пісаў і супраць усялякага біцьця пысаў, а тым больш адпраўкі сына на зону. Я супраць таго каб ён займаўся разгонам мірных дэманстрацыяў, бо гэта ўжо не служба па абароне Радзімы , а абарона існуючага рэжыму.

«А мотивация у Феди уклоняться от службы совершенно невразумительная. Якобы он имеет право на отсрочку. Военный комиссар города принял призывника, внимательно выслушал его — и разъяснил, что нет у Фёдора такого права».

Потым «тов. Кожевников» цытуе артыкул 32 (хто мае права на адтэрміноўку) і дзіўным чынам не заўважае наступны радок: «отсрочка от призыва на срочную военную службу предоставляется студентам учреждений, обеспечивающих получение высшего образования — на период обучения».

Па першае — ваенкам гораду палкоўнік Славуціч ня мог «внимательно выслушать и разъяснить» таму што ён, на сёньняшні дзень 25.07.2008 , ні разу з Фёдарам не сустракаўся . Закон дае права грамадзяніну на адтэрміноўку для атрыманьня вышэйшай адукацыі і мой сын хоча гэтым правам скарыстацца. Вы можаце запярэчыць: «а его же выгнали из универа! А кого выгнали, повторная

отсрочка не предоставляется!» У тым і справа , што ПАЎТОРНАЯ. Калі Фёдара выгналі, яму было 17 гадоў і закон да яго ня меў ніякага дачыненьня, бо закон для грамадзянаў ад 18 да 27 гадоў. А вось з 18.07.2008 сын падпадае пад дзеяньне закону , таму ён 16.07.2008 зьвярнуўся ў прызыўную камісію з заявай у якой просіць даць адтэрміноўку ад прызыву да 01.09.2008, каб ведаць, паступіў ён ва ўнівэрсытэт ці не. Калі не паступіў, то пойдзе выконваць свой вайсковы абавязак.

Сёньня, 25.07.2008, ваенком сказаў, што адносна Фёдара прызыўная камісія яшчэ ніякага рашэньня не прыняла. Дык як можна «касіць» ад службы, калі яшчэ няма рашэньня прызыўной камісіі? Вось і ўсё.

Яшчэ «тов. Кожевников» піша аб патрыятызьме. Але ж паняцьці патрыятызму ў нас розныя . Мы любім і шануем усё беларускае, а Вы — усё савецкае. Мы жывём у Беларусі, а Вы — в Белоруссии. Наш патрыятызм — беларускі , а Ваш які? У рубрыцы «Военно-исторический календарь» Вашай газэты дзевяць гістарычных датаў, але ж ні да Беларусі ні нават да «Белоруссии» яны ня маюць ніякага дачыненьня!

Вось такі ў Вас незразумелы патрыятызм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?