Спецыяльны праект «Ціхая каса» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія часцяком не могуць знайсці месца працы, стартаваў у «Суседзях» у пачатку сакавіка. 

Пакуль што на спецкасе працуе толькі адзін чалавек: у краме на Даўгінаўскім тракце. Пра гэта «НН» паведаміла спецыяліст аддзела маркетынгу Марына Малькевіч. Але ўжо зараз ідзе падрыхтоўка яшчэ некалькіх пачаткоўцаў, і неўзабаве яны прыступяць да новых абавязкаў.

«Натуральна, не ўсе пакупнікі гатовыя да абслугоўвання касірам, які не заўсёды пачуе ці адкажа на пытанні. Тым не менш эмацыйны кантакт і пазітыўны настрой хлопцаў дазваляюць забяспечыць высокі ўзровень сэрвісу і пакінуць пазітыўнае ўражанне ад абслугоўвання на «ціхай касе», — лічыць кіраўніцтва «Суседзяў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?