Кампанія Apis Cotr, чые офісы знаходзяцца ў Расіі і Сан-Францыска, пабудавала і пафарбавала пры дапамозе 3D-прынтара дом усяго за 24 гадзіны.

Звычайна пры будаўніцтве такіх дамоў 3D-прынтар «друкуе» яго кампаненты загадзя, а ўжо потым асобна адбываецца зборка канструкцыі. Apis Cotr зрабілі інакш: кампанія выкарыстала мабільны прынтар, што дазволіла «надрукаваць» дом адразу на месцы.

Адразу пасля будаўніцтва 3D-прынтар выцягваецца кранам, а на дом ставіцца дах. Расійскі інжынер Мікіта Чэн-юн-тай, які распрацаваў партатыўны прынтар, адзначыў:

«Калі я пачаў думаць над стварэннем уласнай канструкцыі, я ўжо ведаў пра тэхналогію 3D-прынтараў. Але класічныя 3D-прынтары мелі галоўны недахоп: яны грувасткія і непартатыўныя. Я ўпэўнены, што яны не маюць будучыні, таму і вырашыў стварыць уласную канструкцыю, каб прынтары былі мабільнымі і партатыўнымі».

У Apis Cotr спадзяюцца, што тэхналогія дапаможа людзям па ўсім свеце палепшыць іх жыццёвыя ўмовы. 3D-прынтар «друкуе» дамы хутка, эфектыўна і высакаякасна. Дом можа эксплуатавацца 175 гадоў, а кошт будаўніцтва — каля 10 тысяч долараў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?