Урочышча Курапаты павінна быць месцам памяці. Такое меркаванне выказаў старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, паведамляе БЕЛТА.

«У Курапатах трэба проста аддаць даніну памяці загінулым», — лічыць Чаргінец.

Курапаты павінны стаць аб'ядноўваючым сімвалам, не трэба абвастраць вакол іх сітуацыю.

«Урочышча не павінна ператварацца ў палітычную Меку, тут патрэбны знак у памяць аб бязвінна загінулых», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0