4 сакавіка супрацоўнікі паліцыі ў крымскай Феадосіі разагналі дзіцячы футбольны матч, абвясціўшы яго «несанкцыянаваным тэрарыстычным мітынгам», піша Gazeta.ru.

vk.com/podslushano_feo

«Сёння ў вёсцы Чырвонакаменка адбыўся матч паміж дваровымі камандамі, які перапынілі дырэктар школы і ўчастковы, патлумачыўшы гэта тым, што мы праводзім несанкцыянаваны тэрарыстычны мітынг, не ўзгоднены з адміністрацыяй Феадосіі, забараніўшы нам працягнуць матч», — паведамілі юныя спартсмены ў мясцовай групе «Падслухана» у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

«Раней з часу функцыянавання школы ніколі не было забароны знаходзіцца на тэрыторыі стадыёна: гуляць у футбол і іншыя спартыўныя гульні. Пасля таго, як мы працягнулі гульню, дырэктар школы загадаў забраць футбольную браму», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле паведамленняў СМІ, 6 сакавіка на нарадзе з кіраўніком адміністрацыі Феадосіі кіраўнік мясцовага аддзела адукацыі Надзея Аляксеенка заявіла, што забарона была зробленая па «меркаваннях бяспекі». Яна адзначыла, што пасля таго, як «вялікую групу дзяцей без папярэджання сабралі на стадыёне», дырэктар «папрасіла паказаць, дзе медсястра і прадстаўнік паліцыі». Чаму пасля прыезду паліцыі матч быў абвешчаны мітынгам, Аляксеенка не патлумачыла.

Кіраўнік адміністрацыі Феадосіі Станіслаў Крысін даручыў правесці расследаванне інцыдэнту, ахарактарызаваўшы дзеянні дырэктара як «недапушчальныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?