Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю bpc.by выказалася пра ролю жанчын у грамадска-палітычным жыцці Беларусі.

Скрыншот з YouTube

— Як Вы думаеце, у будучыні прысутнасць жанчын у грамадска-палітычным жыцці Беларусі застанецца на ўзроўні сённяшняга дня, альбо мы станем сведкамі новых змяненняў? Якія гэта могуць быць змены?

— Усё залежыць ад таго, ці будзе дзяржава гэта стымуляваць. Аб'ектыўна, павінна павялічыцца. Таму што жанчыны значна лепш сацыяльна адаптуюцца да ўсіх выклікаў, якія выстаўляе час. У тым плане, што не так падаюць духам, як мужчыны. Яны больш гнуткія. Яны мяняюць прафесіі, яны мяняюць працы, яны значна лепш прыстасоўваюцца да складаных жыццёвых сітуацый. Мужчыны менш рухомыя ў гэтым. Таму, аб'ектыўна, роля жанчын павінна павышацца і яе прадстаўніцтва павінна павялічвацца.

Але тут многае яшчэ залежыць ад таго, якая будзе мужчынская палітыка ў дачыненні да жанчын. Гэта залежыць ад тых мужчын, якія знаходзяцца ва ўладзе. Калі яны будуць стымуляваць, вітаць гэта, то, натуральна, павялічыцца колькасць жанчын. Перш за ўсё, у прадстаўнічых органах. Чаму? Таму што жанчыны не вельмі схільныя ўдзельнічаць у палітыцы. І яны растуць па сваёй прафесійнай лініі. Гэта значыць, яны пачынаюць з пасады радавога спецыяліста і вырастаюць да міністра. Што ж тычыцца непасрэдна палітычнага жыцця, напрыклад, удзелу ў выбарах, менавіта як кандыдат на выбарныя пасады, то да гэтай дзейнасці жанчыны, я думаю, менш схільныя, чым мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0