Грамадства6363

Улады бачаць небяспеку ў анархістах і Статкевічу: пяць тэзісаў расследавання БТ пра «маршы недармаедаў»

У эфіры «Беларусь-1» з’яўвіўся спецыяльны рэпартаж пад назвай «Званок сябру». Праграма з’явілася тэрмінова, у раскладзе перадач яе не было. Каб расказаць «усю праўду» пра «маршы недармаедаў», давялося адкласці серыял «След».

Якія ідэі былі агучаныя ў расследаванні «Званок сябру», падрыхтаваным Агенцтвам тэлевізійных навінаў, і чым яны былі абгрунтаваныя?

1. Сімвалы дэманстрантаў (кулак і лозунг «Баста») — знак бяды

«Усюды, дзе білі гэтым кулаком, прыйшла бяда». Гэты знак упершыню выкарыстоўваўся ў Югаславіі падчас барацьбы супраць Слабадана Мілошавіча. Вось і Югаславіі, маўляў, больш няма.

Насамрэч «кулак» не выкарыстоўваўся ні падчас адной іншай акцыі, апроч мінскай. Гэта была прыватная ініцыятыва «зуброўцаў». У рэгіёнах людзі выходзілі пад-бел-чырвона-белымі сцягамі альбо без сімволікі.

2. Рухавікі пратэстаў — Статкевіч, Саннікаў, Бандарэнка, Радзіна, Вінярскі і Афнагель

Тэлевізіёншчыкі назвалі шэсць канкрэтных імёнаў.

Маўляў, Статкевіч стварыў «фэйкавы» (цытата) Беларускі нацыянальны кангрэс. А ў «Еўрапейскай Беларусі» засталося пяць чалавек (цытата). І гэтыя шасцёра, аказваецца, ў стане вывесці на вуліцы тысячы людзей.

3. Улады не саромеюцца прызнаваць, што лідараў апазіцыі па-ранейшаму праслухоўваюць

У эфіры прагучала прыватная размова Статкевіча са Змітром Бандарэнкам. У ёй ніякага крыміналу — Статкевіч кажа, што патрэбна выкарыстанне сацыяльных сетак і друк налепак. Апроч таго, Бандарэнка кажа, што даводзіцца траціць уласныя грошы. Таксама ўзгадваецца пра аплату праезда для нейкіх 160 чалавек.

Іншая размова нібыта з «украінскім бізнэсменам Аляксандрам Сманцарам» — тым самым падазроным чалавекам, пра якога БТ расказвала яшчэ ў 2010 годзе. Той тады заклікаў Статкевіча «заходзіць у Дом урада і націскаць кнопкі».

Пасярод размовы Статкевіч раптоўна пераходзіць з рускай мовы на беларускую. Пры гэтым фразы, магчыма, вырваныя з кантэксту. Гаворка вядзецца пра $20 на чалавека. Але што гэта за аплата? Каму? За што? Уцямнага адказу няма.

4. Анархісты рыхтавалі тэракт на 3 ліпеня 2014 года

У адным з момантаў перадачы вядучы заявіў, што перад 3 ліпеня 2014 года у Бабруйску быў затрыманы «анархіст Сяргей Раманаў», які накіроўваўся ў Мінску на святкаванне афіцыйнага Дня незалежнасці. У яго заплечніку нібыта знайшлі 155 грамаў трацілу.

«Нескладана ўявіць, што б адбылося ў натоўпе, калі б выбуховое рэчыва было выкарыстана па сваім прамым прызначэнні», — падсумаваў голас за кадрам.

Раней ні пра якія затрыманні анархіста Раманава сілавікі не паведамлялі.

5. «Правы сектар» паспрабуе разгайдаць Беларусь

Гэта самая сумбурная частка. Напрыклад, расповед вядзецца пра анархістаў, удзельнікаў Майдана. Логіка вядучых наступная — паведамляецца, што беларуска ўдзельнічала ў падпале суда ва Украіне. Пасля расказваецца, што Статкевіч прыйшоў падтрымаць абвінавачаных па «справе графіцістаў» у мінскім судзе. І напрыканцы ўключаецца запіс з 2010 года, дзе бізнэсмен Сманцар раіць «націскаць кнопкі». Вы ўхапілі ўзаемасувязь?

Пакрысе праграма перайшла з Беларусі і «маршу недармаедаў» на праблемы Украіны.

Адметна, што БТ адключыла каментары пад сваім «расследаваннем». Але колькасць дызлайкаў усё адно значна перавышае лайкі.

Каментары63

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Есці павольна карысна для здароўя. Міф ці праўда?7

Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры? Што адбываецца з цэнамі на летні адпачынак2

У Мінску прадаюць кватэру амаль за $2 мільёны. Што за яна?6

Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год19

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»13

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць