Рэстаўрацыя палацава-паркавага ансамбля XVI-XVIII стагоддзяў у Нясвіжы ідзе ў адпаведнасці з графікам фінансавання. Аб гэтым на калегіі Міністэрства культуры Беларусі паведаміў начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ведамства Віктар Рымашэўскі.

У першым паўгоддзі бягучага года падрадныя арганізацыі выканалі работы ў паўднёвай галерэі па ўзмацненню прасценкаў другога паверха, фундаментаў, правялі дахавыя работы, мантаж сістэмы ацяплення, унутраныя і вонкава-аддзелачныя работы ў гасцініцы, адрэстаўрыравана кладка фасадаў палаца, сцен і калон усходняй галерэі. Пачалося ўзвядзенне вартавой вежы на заходнім бастыёне. Прадаўжаюцца археалагічныя раскопкі.

Начальнік упраўлення адзначыў, што на рэстаўрацыі аб'екта неабходна павялічыць колькасць рабочых будаўнічых спецыяльнасцей, у тым ліку патрабуюцца 25 рэстаўратараў, 25 аддзелачнікаў, 10 муляраў, 10 цесляроў, 15 бетоншчыкаў.

Рэстаўрацыю Нясвіжскага замка неабходна завяршыць да 9 мая 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?