Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб фінансаванні будаўніцтва (рэканструкцыі) асобных спартыўных аб'ектаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку такіх аб'ектаў будынак Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту, спартыўна-стралковы комплекс ва Уруччы, шматпрофільная спартыўная зала Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву, інжынерныя сеткі і добраўпарадкаванне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі».

Будаўніцтва гэтых аб'ектаў было пачата раней у адпаведнасці з планамі развіцця інфраструктуры спорту вышэйшых дасягненняў Беларусі за кошт сродкаў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Яны прызначаюцца для вучэбна-трэніровачнай работы спартсменаў нацыянальных каманд, навучэнцаў Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, а таксама будуць выкарыстоўвацца для аказання фізкультурна-аздараўленчых паслуг насельніцтву.

Акрамя таго, распараджэннем кіраўніка дзяржавы прадугледжваецца завяршэнне будаўніцтва інтэрната нумар 2 комплексу «Студэнцкая вёска».

Для своечасовага ўводу ў эксплуатацыю названых аб'ектаў, якія таксама плануецца задзейнічаць пры правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, будуць прыцягнуты крэдытныя сродкі ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0