«Заяўка пададзеная ад імя Аляксандра Слабадзіна, даўняга і праверанага сябра Руху «За Свабоду»», — сказаў сайту Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч.

Па ягоных словах, сам ён, як і шмат хто з Руху, не могуць выступаць заяўнікамі праз адміністратыўныя спагнанні за ўдзел і арганізацыю масавых мерапрыемстваў на працягу года.

«У заяўцы ўказана, што шэсце пройдзе з 13 да 15 гадзін 25 сакавіка па маршруце вул. Савецкая — Пушкінская да Брэсцкага гарвыканкама», — адзначыў Казакевіч.

Па ягоных словах, мэта акцыі — павіншаваць жыхароў Брэста з 99-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці БНР, паказаць вернасць ідэалам незалежнасці нашай краіны. «Заяўка накіраваная сёння хуткай поштай з апавяшчэннем. 9 сакавіка да абеду будзе там», — сказаў Казакевіч.

«Ва ўлады ёсць магчымасць вярнуць масавыя акцыі ў прававое поле — даваць дазвол на правядзенне такіх мерапрыемстваў. Мы настроеныя на тое, каб адзначэнне Дня Волі адбылося ў рэжыме свята, дзе галоўнымі былі лозунгі незалежнасці Беларусі і нацыянальнага адраджэння, кансалідацыі грамадства вакол перамен, якія неабходныя нашай краіне», — пракаментаваў падачу заяўкі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0