Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына цягам тыдня дала ўжо другую онлайн-канфэрэнцыю. Калі на БЕЛТА Лідзія Міхайлаўна адказвала на прыхарошаныя пытаньні, дык на «Белорусских новостях» пытаньні былі куды больш правакацыйныя. Сярод іх аўтараў – намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч і старшыня аргкамітэту БСДП «НГ» Мікола Статкевіч, лідэр ПКБ Сяргей Калякін.

Лідзія Ярмошына некалькі разоў аспрэчыла меркаваньне, што яна мае дачыненьне да фальсыфікацыяў выбараў. «Я працую так, каб маё крэсла было пакінутае мною па асабістаму жаданьню. Таму не спадзявайцеся, хутка не сыду», – сказала старшыня ЦВК.

На пытаньне, калі адбудуцца наступныя прэзыдэнцкія выбары, Ярмошына адказала: «Яны пройдуць не пазьней за 9 лютага 2011 году. То бок, пачатак выбарчай кампаніі прыпадзе на кастрычнік-лістапад 2010 году».

«Я не магу камэнтаваць шанцы апазыцыйных палітычных партый праз тое, што не займаюся палітычнымі прагнозамі ўвогуле», – сказала Л.Ярмошына. Яшчэ ў чацьвер яна ацэньвала гэтыя шанцы як «мізэрныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?