У дакуменце паведамляецца, што пакуль нямногім краінам удалося давесці долю жанчын-заканадаўцаў да 30%. У ліку такіх «перадавікоў» — Ісландыя, Нікарагуа, Іспанія і на чацвёртым месцы Беларусь. Сярод беларускіх дэпутатаў — 34,5% жанчын. Для параўнання: народныя абраннікі-жанчыны ў Расіі складаюць 13%, у Казахстане — 27,1% і Грузіі — 16%.

Прадстаўнікі Міжпарламенцкага саюза заявілі, што, нават стаўшы дэпутатамі, жанчыны па-ранейшаму сутыкаюцца з гвалтам. Калі не прыняць актыўных мер, то гендарны парытэт сярод парламентарыяў наступіць не раней, чым праз паўстагоддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?