Туман прагназуецца ў асобных раёнах Беларусі ноччу і раніцай 9 сакавіка.
Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна ў паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень - 7-12 цяпла, па поўдні - да плюс 14.
У крайніх паўночна-заходніх раёнах прагназуецца 4-6 градусаў вышэй за нуль.