Спалучэнне бокса, беларускае мовы і публіцыстыкі — гэта і ёсць «Мовай па печані». Пра аўтара і праект можна даведацца па спасылцы.
Тры выпускі відэаблогу ўжо пабачылі сьвет:
«Мовай па печані» №1, «Мовай па печані» №2, «Мовай па печані» №3.
Ад аўтара:
«Беларусы звычайны народ, не лепш і не горш за іншых, але трошкі тармазнуўшыя ў сваім нацыянальным развіцці. Такое бывае. Толькі вось асабіста мне страшна не падабацца, што мы яшчэ жывем лозунгамі пачатку 20 стагоддзя:
Беларусы ўсё яшчэ хочуць — «людзьмі звацца» і паводле Купалы — «нясуць сваю крыўду».
Быць вечна пакрыўджаным нецікава, непрадуктыўна, ненармальна.
Беларуская мова, беларуская культура цалкам самадастатковыя. Калі трэба — лірычныя, калі трэба — агрэсіўныя, зрэшты, як любая іншая мова і культура. Прынамсі, так павінна быць. Яна даўно вырасла з шорцікаў 1970—80-ых.
Я бачу беларуса ўпэўненым, натхнёным, з пачуццём гумару, але калі што, настроеным без лішніх размоў ударыць жорстка з абедзвюх рук».
Падтрымаць праект «Мовай па печані» можна пералічыўшы грошы на электронны кашалёк № 32539477 у Пріорбанк.
Далучайцеся да суполкі «Мовай па печані» ў Фэйсбуку.





