Кампанія «Гавары праўду» апублікавала тэрміновую заяву з нагоды затрымання Змітра Дашкевіча, Анатоля Лябедзькі, Віталя Рымашэўскага, Юрася Губарэвіча і іншых удзельнікаў мірнага грамадскага пратэсту.

У заяве гаворыцца, што «Гавары праўду» выступае за мірныя перамены. «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму грамадзяніну права на выказванне свайго меркавання. У ходзе пратэстаў пры будаўніцтве ў Курапатах, а таксама ў ходзе вулічных акцый накіраваных на адмену «Дэкрэта 3», які ўсталёўваў збор з беспрацоўных ўсе дзеянні насілі выключна мірны характар… Той факт, што вулічныя акцыі не былі дазволеныя мясцовымі органамі ўлады не адмяняе іх мірны характар».

«Гавары праўду» лічыць, што «брутальныя дзеянні міліцыі па затрыманьню арганізатараў акцый, зафіксаваныя на шматлікія відэаздымкі, носяць недапушчальны характар і з'яўляюцца пагрозай для правядзення ў Беларусі мірных пераменаў».

Кампанія заклікала ўлады адмяніць Дэкрэт № 3 і пайсці на дыялог з беларускім грамадствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0