Акруговая выбарчая камісія ў панядзелак адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы сябра АГП Уладзімера Паклонскага. Афіцыйнай прычынай стаўся выхад зь ініцыятыўнай групы двух чалавек. Паводле самога актывіста, зроблена гэта было пад ціскам мясцовых уладаў.

Як перадае сайт ucpb.org, Уладзімер Паклонскі меўся балятавацца па Нясьвіскай выбарчай акрузе. У склад ягонай ініцыятыўнай групы ўвайшло 15 чалавек. Аднак двое зь іх – сын дырэктара Красназьвяздоўскай школы і настаўніца Даматканавіцкай школы напісалі заявы аб выхадзе зь ініцыятыўнай групы.

Было адмоўлена ў рэгістрацыі і ініцыятыўнай групы старшыні Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Вінаградава. Палітык падаў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на рашэньне акруговай выбарчай камісіі аб нерэгістрацыі. Разгляд скаргі адбудзецца па паседжаньні ЦВК 30 ліпеня.

Нагадаем, 24 ліпеня Зьміцер Вінаградаў быў беспадстаўна затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, з-за чаго не пасьпеў падаць дакумэнты ў акруговую выбарчую камісію.

Тым часам, як перадае «Белорусский партизан», ужо ў панядзелак фэльчар «хуткай дапамогі», сябра АГП з Жодзіна Аляксандар Ваўчанін прынёс на праверку першую тысячу сабраных подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?