Сілавыя структуру ладзяць «рэклямную акцыю» ад імя ўкраінскай фірмы «Сандора». Абяцаюць 2 мільёны за пакет пэўнай даты і сэрыйнага нумару, паведамляе сайт «За Маладэчна».

Абвесткі пра пошук пакету з-пад соку «Садочок» зьявіліся ў Менску, Маладэчна і іншых гарадах на выходных. Менавіта ў двухлітровы пакет ад «Садочку» зьмясьцілі выбуховае прыстасаваньне, якое спрацавала ноччу з 3 на 4 ліпеня ў Менску на масавым мерапрыемстве да Дня Рэспублікі.

Гэта, відавочна, мае на мэце знайсьці, у якім горадзе прадаваліся напоі з гэтай партыі. Лякалізацыя месца продажу дапамагла б звузіць поле пошуку. Так што цяпер надзея на дачнікаў, якія зьбіраюць пакеты з-пад напіткаў для гаспадарчых мэтаў.

Зварот да такой акцыі паказвае таксама, што ў распараджэньні сьледзтва нямнога фактаў, і масавыя арышты ў першыя дні пасьля выбуху нічога не далі.


Здымак cайту «За Маладэчна»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру