Кіраўніцтва буйнога аўтацэнтру ў Менску падазраецца ў фінансавых махінацыях. Па данным сьледзтва, на працягу чатырох гадоў яны не плацілі мытныя плацяжы, афармляючы машыны, што ўвозілі ў Беларусі, на падстаўных асобаў.

З 2002 па 2006 гады афіцыйны дылер аўтамабільнай маркі «Судзукі» афіцыйна ня ўвёз у Беларусь ніводнай машыны. Аднак тэхніка прадавалася рэгулярна. Як высьветліла сьледзтва, падазроныя афармлялі транспарт на падстаўных асоб, а затым прадавалі праз салён. Ужо знойдзена 15 такіх аўтамабіляў. Толькі на зьдзелках зь імі дзяржава згубіла каля 350 мільёнаў рублёў.

Сьледзтва працягваецца. Абвінавачаным гразіць да шасьці гадоў пазбаўленьня свабоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?