У ноч на нядзелю ў дачным пасёлку ў Добрушскім раёне на пажары загінуў пенсіянер. Здарэнне адбылося ў садовым таварыстве «Сатурн» каля вёскі Дударава — інфармацыя пра пажар паступіла ў МНС ў 0.35.

Падчас тушэння пажару ў цагляным дачным доме знайшлі труп мужчыны. Яе высветлілася, гэта пенсіянер 1954 года нараджэння, які напярэдадні здарэння гасцяваў тут у сябра. Гаспадара дома ў момант пажару на месцы не было. Аператыўна-следчая група цяпер праводзіць праверку інцыдэнту.

Магчымая версія пажару — неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0