Пасля акцыі супраць «дэкрэта пра дармаедаў» у Оршы затрыманыя сустаршыня БХД Павал Севярынец і кіроўца аўто, які яго вез. Паралельна былі затрыманыя журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга і блогерка Анастасія Пілюгіна — іх завезлі ў аршанскі РУУС.

Пазьней міліцыя спыніла машыну з журналістамі «Белсата», на аператара Аляксандра Баразенку склалі адміністрацыйны пратакол. Група «Белсату» накіравалася ў РУУС, спрабавала ўзяць у будынку каментар у затрыманага Паўла Севярынца — у выніку міліцыя ў жывым эфіры затрымала і Баразенку, і журналістку Кацярыну Бахвалаву. Прычыны іх затрымання не названыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?