У Бабруйск прыехаў падтрымаць калег Рыгор Грык з Баранавіч. Ён узяў мегафон і сказаў: «Мы ў гэтай краіне жывем як у лагеры». Ён расказаў, што лідараў апазіцыі Лябедзьку, Рымашэўскага, Кавалькову, Губарэвіча, а таксама прафсаюзную лідарку Смірнову затрымалі. Ён расказвае пра польскую «Салідарнасць» 1980-га і пра тое, чым там скончылася.
«Бабры — не рабы!» Як пратэставалі жыхары Бабруйска ФОТЫ 11
12 сакавіка на Плошчу ў Бабруйску выйшлі каля 800 чалавек, незадаволеных дэкрэтам №3, паўсюдным беспрацоўем і малымі заробкамі. Людзі былі настроеныя радыкальна, агрэсіўна, але акцыя прайшла спакойна.