У нядзелю ўвечары ў лесе паблізу вёскі Скачок , што ў Кіраўскім раёне, пасьля ўкусаў шэршняў раптоўна памёр 50‑гадовы жыхар Масквы.

У раёне расказалі, што расіянін разам з жонкай прыехаў у госьці да цешчы. Разам са сваяком ён пайшоў па грыбы, і на завяршэньні вандроўкі мужчына вырашыў залезьці на наглядальную паляўнічую вышку. На ёй, відаць, шэршні зрабілі свае гнёзды і пакусалі няпрошанага госьця. Спачатку масквіч і яго спадарожнік не надалі вялікага значэньня алергічнай рэакцыі: маўляў, пасьвярбіць і пройдзе. Але праз кароткі час небарака адчуў сябе вельмі дрэнна і памёр на месцы. Медыкі, прыехаўшы, ужо нічым не маглі дапамагчы.

Паводле: Алена Казлова, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0