Затрыманыя ў суботу пад Барысавам маладзёны і іх бацькі зьбіраюцца падаваць скаргі ў пракуратуру на дзеяньне сілавікоў. Допыты непаўналетніх праводзіліся без псыхоляга і бацькоў. Іншыя затрыманыя расказалі, што зь іх зьдзекаваліся амонаўцы.

Адна з студэнтак згадвае, што ў аўтобусе чалавек у чорнай масцы вадзіў ёй па назе нажом. «Шчыра кажучы, я вельмі спалохалася. Сядзела як мышка, толькі дзівілася — навошта ён гэта робіць? Хоча атрымаць асалоду ад майго страху?» — задае рытарычнае пытаньне дзяўчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?