Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што першая сустрэча паміж Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам можа адбыцца ў ліпені гэтага года ў ходзе саміту «Вялікай дваццаткі» (G20) у Гамбургу.

Гамбург стане першым месцам, дзе лідары дзвюх краін будуць знаходзіцца адначасова, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

Раней у расійскім МЗС заявілі, што падрыхтоўка да сустрэчы Пуціна і Трампа ўжо пачалася, аднак аб яе даце і месцы пакуль нічога не вядома. Паводле слоў намесніка міністра замежных спраў Расіі Сяргея Рабкова, гэтае пытанне ўздымалася на першых перамовах кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова з дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам.

28 студзеня адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. У час размовы лідары дзвюх краін дамовіліся даць даручэнне прапрацаваць магчымыя тэрміны і месца правядзення асабістай сустрэчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?