Суботнім вечарам у Бабруйску ў бальніцу хуткай мэдыцынскай дапамогі былі шпіталізаваны два чалавекі з ранамі ад укусаў сабакі. 55‑гадовы мужчына і 15‑гадовы падлетак растлумачылі, што ўвечары іх пакусаў бадзяжны сабака — на руках і нагах у іх аказаліся шматлікія ўкушаныя раны. Сабаку, які накінуўся на людзей, застрэлілі.

***

Жыхар Мільчанскай вуліцы, што ў Гомелі, вырашыў зьмяніць «кватэру» сваёй любімай каўкаскай аўчаркі. У тым сэнсе, каб пераставіць будку з аднаго месца ў двары прыватнага дома ў іншае. Ну і рабіў бы сабе паціху гэта ў прысутнасьці сабакі. Дык не ж. Павёў свайго хвастатага чатырохногага сябра на вуліцу і прывязаў да дрэва. Каб той не перашкаджаў.

А тут міма праходзіла жанчына. Ашчэрыўшы пашчу (сабака быў без намордніка), зьвер раптоўна кінуўся з кустоў на яе. Маладзіца так напалохалася, што ўпала, і нехта выклікаў «хуткую дапамогу», якая завезла жанчыну ў бальніцу. Спалох яе абышоўся гаспадару аўчаркі ў 350 тысяч рублёў. Такое рашэньне прыняла адміністрацыйная камісія Савецкага раёну абласнога цэнтру.

Паводле «Звязды»

Глядзі яшчэ:
Нячэсных трыкатажніц пільнуюць злосныя сабакі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0