Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Туска з перавыбраннем на пасаду старшыні Еўрапейскай рады. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць Дональда Туска і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню пазіцый Еўрапейскага саюза ў свеце.
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў надзею, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і ЕС будуць садзейнічаць развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу.
0
0
0
0
0
0