Фота Ірыны Арахоўскай

Супрацоўнікі міліцыі сцвярджаюць, што Касінераў з анархістамі з групы «Чорная ружа» 12 сакавіка правёў дзёрзкую акцыю «супраць міліцэйскага бязмежжа». Каля цэнтральнага будынка Міністэрства ўнутраных спраў актывісты накінулі пятлю на шыю помніку гарадавому, які нядаўна там паставілі.

Але ж намінальна пакаралі Касінерава не за акцыю з помнікам гарадавому. Яго судзілі за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў», які прайшоў амаль месяц таму, 17 лютага. Вячаслава прызналі вінаватым у парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах. 

Прысуд — 15 сутак.

Акрамя таго Касінераву выдалі пастанову аб затрыманні па непасрэдна ўзніклым падазрэнні па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса РБ (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?