Адна з самых буйных букмекерскіх кантор «William Hill» штогод прымае стаўкі на пераможцаў «Еўрабачання». На сённяшні момант, лідарам ставак з'яўляецца Італія, яе каэфіцыент складае 4/6.
Скрыншот з сайту William Hill.
Італію на «Еўрабачанні» прадставіць Франчэска Габані з песняй на італьянскай мове «Occidentali's Karma». У тэксце песні спявак высмейвае заходнюю культуру на карысць усходняй:
Другое месца пакуль што займае Бельгія. Сёлета яе прадставіць спявачка «Blanche» з песняй «City Lights» («Агні гораду»):
На трэцім - Швецыя. Экстравагантны Робін Бенгстан выступіць з цікава пастаўленай песняй «I Can't Go On»:
Букмекеры пакуль не разглядаюць Беларусь як лідара на «Еўрабчанні», таму наша краіна займае там нізкія каэфіцыенты. Вынікі «William Hill» не заўсёды супадае з рэальнасцю: летась, яны не ставілі на перамогу Джамалы, так як у свой час і на спявачку-пераможцу Канчыту Вурст.
Што вы думаеце наконт лідараў букмекераў? Выказвайцеся ў каментах!