У гарадзкую мяжу Менску ўключаны асобныя зямельныя ўчасткі Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Адпаведнае рашэньне зьмяшчаецца ва ўказе прэзыдэнта Беларусі №397.

Згодна з дакумэнтам, зьменены межы беларускай сталіцы і Смалявіцкага раёну за кошт уключэньня ў гарадзкую мяжу Менску разьмешчаных у гэтым раёне зямельных участкаў агульнай плошчай 116,95 гектара. У тым ліку ўключаны 0,64 гектара зямлі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Смалявіцкі лясгас», 13 гектараў зямлі вёскі Волма Пятровіцкага сельсавету, 8,99 гектара зямлі Міністэрства абароны, 94,32 гектара зямлі прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азярыцкі‑Агра».

У гэтай сувязі кіраўніцтва Кастрычніцкага раёну павінна правесьці працэдуру ўключэньня ў яго тэрыторыю названых зямельных участкаў.

Паводле Белтэлерадыёкампанія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0